Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Кастрычнік 2023 08:28

Купалаўцы сталі прызёрамі міжнароднага конкурсу «Майстры Шаўковага шляху»

photo 5298628706023099948 yНавучэнцы Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» паказалі першакласны вынік па выніках Трэцяга міжнароднага конкурсу па прафесійных тэхнічных навыках сярод навучальных устаноў Пекіна і краін Шаўковага шляху.

Конкурс праводзіцца ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях» і мае статус аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкі для ўстанаўлення прадуктыўных кантактаў і дэманстрацыі перадавога вопыту ў галіне прафесійнай адукацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Кітая, Расіі, Казахстана і Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Пекінскі міжнародны адукацыйны цэнтр «WEKO».

Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» прынеслі ў скарбонку купалаўцаў 6 прызавых месцаў.

У намінацыі «Вакальны напрамак» здзівілі замежнае журы і ўзялі прызавыя месцы:Гречихо Алина – I место

Наўныка Дар'я – I месца

Лебедзевіч Вікторыя – II месца

У намінацыі «Малюнак» сваім мастацкім майстэрствам уразілі:

Тыдзень Яна – II месца

Лаўская Ганна – III месца

Ланцэвіч Караліна – III месца

Віншуем навучэнцаў з высокімі вынікамі і жадаем новых перамог у будучай прафесійнай дзейнасці!