Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Люты 2016 15:17

Студэнты філалагічнага факультэта сталі ўдзельнікамі дабрачыннага кірмашу «Час дабра»

IMG 20160213 131017У актавай зале царкоўна-парафіяльнага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбыўся кірмаш «Час дабра», накіраваная на падтрымку цяжкахворых дзяцей. У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

У гэтым годзе кірмаш арганізавалі ў новым фармаце: усе жадаючыя маглі набыць вырабы ручной працы і хатнюю выпечку, а таксама адначасова паглядзець цікавую шоў-праграму. Госці мерапрыемства сустрэліся з вясёлымі аніматарамі і фокуснікамі, прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі. У рамках акцыі студэнты філалагічнага факультэта правялі для дзяцей майстар-класы па лепцы, маляванню і вырабу сувеніраў ручной работы.

Варта адзначыць, што таксама ўдзельнікамі шоў-праграмы сталі вядомыя гродзенцы, якія, нягледзячы на сваю занятасць, з энтузіязмам адгукнуліся на заклік дапамагчы дзецям. Кожны змог пагутарыць і падтрымаць бацькоў і дзяцей, для якіх арганізавалі збор сродкаў.

Каардынатарам кірмашу выступіла Гродзенскае дабрачыннае таварыства.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.