Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Люты 2016 15:10

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рэспубліканскім праекце «За любімую Беларусь»

13228 3Актывісты ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы далі старт абласному этапу акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «За любімую Беларусь!». Купалаўцы павіншавалі кіраўніцтва г. Гродна і Гродзенскай вобласці з Днём святога Валянціна.

Першымі словы падзякі ад студэнтаў купалаўскай ВНУ прынялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Пятроўна Баранава і Іван Фёдаравіч Тустаў. У знак павагі і ўдзячнасці актывісты ўручылі ім сімвалічныя паштоўкі-валянцінкі.

Віншаванні і «валянцінкі» студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы накіравалі памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўнаму інспэктару па Гродзенскай вобласці Сяргею Васільевічу Раўнейка, Міністру культуры Рэспублікі Беларусь Барысу Уладзіміравічу Святлову, намесніку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктару Андрэевічу Лісковічу, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алене Пятроўне Берасневай, начальніку ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Генрыхавіч Сонгіну, а таксама кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый г. Гродна.

Выконваючая абавязкі першага сакратара Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Эліна Ігараўна Брага адзначыла, што моладзь зрабіла «валянцінкі» сваімі рукамі, уклаўшы ў паштоўкі пачуццё падзякі, удзячнасці і павагі да адрасатаў. А тыя ў сваю чаргу пакінулі добрыя словы ў кнізе пажаданняў абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У рамках акцыі «За любімую Беларусь!» купалаўцы правялі шэраг мерапрыемстваў у сценах ГрДУ імя Янкі Купалы: прапаноўвалі студэнтам напісаць добрыя пажаданні свайму ўніверсітэту, гораду і дзяржаве.

Па матэрыялах сайта Гродзенскага абласнога
камітэта ГА «БРСМ»