У рамках выставы арганізаваны павільён «Адукацыя ў Беларусі». Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь прэзентуюць шматлікім гасцям мерапрыемства адукацыйны патэнцыял Беларусі, знаёмяць зацікаўленых з магчымасцямі навучання ў беларускіх ВНУ, дэталёва кансультуюць па ўсіх пытаннях.
У рамках выставы плануецца правядзенне шэрагу сустрэч і перагавораў з туркменскімі калегамі. Адукацыйны і навуковы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта прэзентуе начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз.
Таксама ў складзе дэлегацыі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.