Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Кастрычнік 2023 11:25

У Купалаўскім універсітэце адбыўся круглы стол «Павага. Клопат. Адказнасць»

IMG 9315Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня пажылых людзей і сабрала студэнтаў-валанцёраў, супрацоўнікаў універсітэта, прадстаўнікоў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Кастрычніцкага раёна горада Гродна і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна горада Гродна, Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Дыялогавая пляцоўка закранула абмеркаванне ўдасканалення работы з пажылымі грамадзянамі і падсумавала цыкл добрых спраў купалаўцаў на працягу года. Валанцёрскія атрады актыўна працуюць з цэнтрамі тэрытарыяльнага абслугоўвання ў самых розных напрамках.

Да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, які падзякаваў усім за тое, што яны далучыліся да такой важнай падзеі ў чарадзе мерапрыемстваў Тыдня пажылых людзей.

Ва ўніверсітэце ідзе актыўная праца з людзьмі залатога ўзросту, і гэта не толькі ветэраны Купалаўскага ўніверсітэта. Валанцёрскі цэнтр праводзіць актыўную працу з пажылымі людзьмі, аказвае ўсялякую дапамогу, прымае ўдзел у дабрачынных акцыях, – адзначыў Васіль Сянько.

Гутарка атрымалася актыўнай, удзельнікі выказалі прапановы па ўдасканаленні працы, намецілі вектары сумеснай працы, таксама ўзнагародзілі валанцёраў-актывістаў падзячнымі лістамі. Ініцыятарам мерапрыемства выступілі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Купалаўскага ўніверсітэта.