Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Кастрычнік 2023 12:06

У Купалаўскім універсітэце адбыліся спаборніцтвы па армрэстлінгу

photo 5271881552374123793 yСпаборніцтвы па армрэстлінгу прайшлі ў рамках спартакіяды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сярод навучэнцаў. Удзел у спаборніцтвах прынялі 115 студэнтаў 13 факультэтаў.

Барацьба была па-сапраўднаму гарачай! Супернікі не здаваліся, спрабуючы вырваць перамогу. Аднолькава напорыстымі былі і юнакі, і дзяўчаты. Сапраўды, было на што паглядзець! Можна смела сказаць, што было відовішчна: гругаліся мускулы, эмоцыі ў напале.

У ходзе ўпартай барацьбы вызначыліся лідэры. 1 месца заняў факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, 2 месца ў ваеннага факультэта, 3 месца заняў фізіка-тэхнічны факультэт!

З лідэрамі ў асабістым заліку можна пазнаёміцца ТУТ.