Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Кастрычнік 2023 12:11

У Купалаўскім універсітэце закрылі трэці працоўны семестр

IMG 9088 3Сёлета ўрачыстая цырымонія прайшла ў новым фармаце. Прымаючыя арганізацыі, адміністрацыя ўніверсітэта і байцы сабраліся ў актавай зале па вуліцы Леніна. Было сказана шмат слоў падзякі і добрых пажаданняў.

Да байцоўскага руху сёлета далучыліся больш за 900 чалавек, якія працавалі ў 70 студэнцкіх атрадах. Студэнты працавалі ў розных напрамках: педагагічным, вытворчым, будаўнічым, сэрвісным.

Традыцыйна сёлета студэнты атрымлівалі практычны досвед працы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. Купалаўцы працавалі ў лагерах «Марская хваля» і «Арляня» ў Расійскай Федэрацыі ў складзе 6-ці педагагічных і сэрвісных выязных атрадаў, у беларускіх аздараўленчых лагерах «Зубраня», «юнацтва», «Зорька Юбілейная», «Сузор'е».

Таксама нашы байцы працавалі ў гатэлі «Нёман», атрымлівалі вопыт на «Контэ-Спа» і нават на Беларускай чыгунцы. Акрамя гэтага, хлопцы працавалі на прадпрыемствах рэгіёну, на аб'ектах роднай альма-матэр, актыўна ўдзельнічалі ў прыёмнай камісіі, на цэнтралізаваным тэставанні, а будаўнічыя атрады не пакінулі без увагі нашы навучальныя карпусы і інтэрнаты ўніверсітэта.

Дарэчы, студатрадаўскаму руху Беларусі сёлета 1 жніўня споўнілася 60 гадоў. Яно з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. І смела можна сказаць, што студэнты, якія прымаюць удзел у студатрадаўскім руху, – сапраўдныя лідары, якія не проста назіраюць з боку за развіццём і росквітам сваёй краіны, а прымаюць у ім актыўны ўдзел.