Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Кастрычнік 2023 16:30

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта прымае ўдзел у II Форуме рэктараў ВНУ Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Беларусь

ифФорум праходзіць 5-6 кастрычніка на базе БДУІР, дзе рэктары больш за 50 універсітэтаў Беларусі і Таджыкістана сабраліся для абмеркавання сумеснай працы.

На пленарным пасяджэнні форуму выступіў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. Ён адзначыў, што паспяховае і актыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў галіне адукацыі і навукі – заслуга, у першую чаргу, кіраўнікоў дзяржаў.

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка выступіла на форуме ў рамках секцыі «Лічбавыя адукацыйныя тэхналогіі» з дакладам «Праект «Лічбавы ўніверсітэт+» як інструмент забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу».

У рамках работы II форуму рэктараў ВНУ Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне Плана сумесных дзеянняў па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Таджыкістан аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі на 2023-2026 гады.

Адзначана, што супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан у гуманітарнай сферы дынамічна развіваецца. У адукацыйнай сферы сфарміравана дастатковая нарматыўна-прававая база двухбаковага ўзаемадзеяння, маецца шэраг міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, заключана больш за 100 прамых двухбаковых дагавораў паміж установамі адукацыі.