Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Кастрычнік 2023 14:32

ГрДУ імя Янкі Купалы стаў пляцоўкай для абмену ідэямі

IMG 70125 кастрычніка ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся Крэатон для ўстойлівага развіцця, арганізатарам якога з'яўляецца Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр.

Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр у партнёрстве з лабараторыяй праграмы развіцця ААН (ПРААН) па паскарэнні ўстойлівага развіцця арганізуе дыскусійныя пляцоўкі для збору прапаноў ад моладзі з усіх абласцей Беларусі па садзейнічанні дасягненняў асобных мэт у галіне ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні. Дадзеная ініцыятыва падтрымана Саветам па ўстойлівым развіцці, які адбыўся 2 жніўня 2023 года.

Моладзевыя дыскусійныя пляцоўкі, у якіх прымуць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, пройдуць у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве і Мінску ў кастрычніку гэтага года ў фармаце вочнага аднадзённага мерапрыемства.

Першая сустрэча ў рамках праекта прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

− Крэатон − гэта падзея, якая праводзіцца з мэтай стымулявання творчага мыслення і развіцця новых ідэй у канкрэтнай вобласці. Для ўдзельнікаў мерапрыемства першачарговае-прыдумаць ідэю, якая стане асновай праекта і паспрыяе развіццю ўласнага рэгіёну, − расказаў спецыяліст па камунікацыях лабараторыі ПРААН па паскарэнні ўстойлівага развіцця Дзмітрый Новік.

Начальнік Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра Вікторыя Захараўская падкрэсліла, што дадзены фармат правядзення мерапрыемстваў выклікае ў моладзі вялікую цікавасць. Нефармальная адукацыя і зносіны больш эфектыўна ўплывае на праектную дзейнасць.

Крэатон для ўстойлівага развіцця ў Купалаўскім універсітэце стаў важнай пляцоўкай для абмену ідэямі, ведамі і вопытам для ўсіх удзельнікаў. Ён пацвердзіў, што студэнцкая моладзь гатовая і зацікаўлена ў актыўным удзеле ў вырашэнні глабальных праблем і стварэнні ўстойлівай будучыні Беларусі.

Крэатон для ўстойлівага развіцця арганізаваны з мэтай збору ідэй і канцэпцый ад моладзі, якія будуць выкарыстаны для распрацоўкі мерапрыемстваў лабараторыі ПРААН па паскарэнні ўстойлівага развіцця ў 2024 годзе.