Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Кастрычнік 2023 16:10

Купалаўцы прымаюць удзел у спартакіядзе Саюзнай дзяржавы

photo 5256099402987197516 yУ Валгаград прыбыла студэнцкая моладзь з Беларусі для ўдзелу ў Спартакіядзе Саюзнай дзяржавы, якая прысвечана 80-й гадавіне разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войскаў у Сталінградскай бітве.

Першы этап спартакіяды праходзіць з 2 па 7 кастрычніка. У ёй прымаюць удзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Сярод удзельнікаў і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Універсітэт прадстаўляюць жаночая зборная каманда па валейболе і мужчынская зборная каманда па футболе.

Другі этап спартакіяды пройдзе ў Валгаградзе з 10 па 15 кастрычніка, трэці этап – у Наваполацку з 10 па 15 лістапада і чацвёрты – у Мінску з 1 па 6 снежня.