Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 11:16

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі Міжнароднага форуму папулярызацыі матэматыкі і фізіка-матэматычнай адукацыі

IMG 6511Выкладчыкі і студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у другім Міжнародным форуме папулярызацыі матэматыкі і фізіка-матэматычнай адукацыі, які быў арганізаваны Пскоўскі дзяржаўным універсітэтам сумесна з Паўночна-Заходнім цэнтрам матэматычных даследаванняў імя Соф'і Кавалеўскай (Расія).

У рамках форуму прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Фізіка-матэматычная адукацыя ў сучасным грамадстве: праблемы, шляхі вырашэння, перспектывы развіцця», а таксама адбыліся заняткі Школы навуковага настаўніцтва «Ад А да Я».

Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта не першы год выступае партнёрам мерапрыемстваў форуму. Каардынатарам супрацоўніцтва з'яўляецца дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Алена Сецько.

27 верасня намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі па выхаваўчай рабоце Ірына Трыфанава і дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Валянцін Тышчанка разам са студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Матэматыка» ўдзельнічалі ў працы дыстанцыйнага круглага стала, падчас якога абмяркоўваліся актуальныя адукацыі ў сучаснай школе.

29 верасня каманда студэнтаў 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Матэматыка» прыняла ўдзел у фарсайт-сесіі форуму. Яе ўдзельнікамі сталі, акрамя купалаўскай каманды, студэнты Пскоўскага і Бранскага ўніверсітэтаў. Каманды абмяркоўвалі праблемы школьнай матэматычнай адукацыі, прапаноўвалі спосабы папулярызацыі матэматычных ведаў у вучнёўскім асяроддзі, актыўна дыскутавалі. Куратарам студэнцкай каманды падчас фарсайт-сесіі выступіў загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Купалаўскага ўніверсітэта Алег Каляга.