Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Верасень 2023 12:21

У Купалаўскім універсітэце адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню настаўніка

IMG 6174Напярэдадні Дня настаўніка Музей гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навуковая бібліятэка правялі круглы стол «Ад усёй душы».

Гэта першае мерапрыемства з цыкла «Ад усёй душы», прысвечанае таленавітым, аўтарытэтным, заслужаным педагогам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, вядомым не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, педагогам, якія выхавалі не адно пакаленне купалаўцаў. Фармат такіх сустрэч прадугледжвае жывыя зносіны, дзе масцітыя педагогі распавядаюць аб сваім вопыце выкладання і пра сваіх настаўнікаў, якія заклалі падмурак іх кар'еры.

Удзельнікамі першай сустрэчы сталі прафесар кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Іван Мартынаў, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Валерый Чарапіца, ветэран педагагічнай працы Купалаўскага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктар Таранцей, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазоравіч і многія іншыя выдатныя педагогі, а таксама студэнты. Выкладчыкі распавялі нямала асабістых гісторый, некаторыя раскрылі іх асобы па-новаму.

Па завяршэнні сустрэчы студэнты адзначылі, што падобны фармат прыйшоўся ім па душы. Зносіны з такімі паважанымі выкладчыкамі ў нефармальнай абстаноўцы дапамагае выбудаваць даверныя адносіны, што вельмі важна ў адукацыйным працэсе.