Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Верасень 2023 09:21

Купалаўцы прынялі ўдзел у першым рэгіянальным дзіцяча-юнацкім і маладзёжным конкурсе-пленэры мастакоў "Свяцкае натхненне"

rdbxakg47nvh27jqg2x5yoefrttvru8e16 верасня студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Анатоля Бурчыка і старшага выкладчыка Жанны Сідаровіч прынялі ўдзел у рэгіянальным восеньскім дзіцяча-юнацкім і маладзёжным пленэры-конкурсе "Свяцкае натхненне".

Мерапрыемства прайшло ў старажытным палацава-паркавым комплексе "Вялікі Свяцк Валовічаў" у Свяцку і сабрала каля 40 удзельнікаў - навучэнцаў і студэнтаў мастацкіх устаноў Гродна і Гродзенскага раёна. Дзеці спаборнічалі ў чатырох узроставых катэгорыях. Прадстаўнікі сферы дызайну і выяўленчага мастацтва ў ролі кампетэнтнага журы вызначылі пераможцаў.

Па выніках пленэру арганізавана выстава работ. Работы маладых мастакоў можна паглядзець да 28 верасня.