Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Верасень 2023 08:38

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта прымае ўдзел у нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сістэмы

photo 5215284496277031604 yПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня сабраў нараду па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы.

На нараду да кіраўніка дзяржавы запрасілі больш за паўсотні чалавек. Гэта не толькі вышэйшыя службовыя асобы краіны і кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, але і губернатары, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і падпарадкаваных Міністэрству адукацыі арганізацый, старшыні профільных камісій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, кіраўнікі галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў і Камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама, начальнікі раённых аддзелаў адукацыі і работнікі ўстаноў адукацыі з розных рэгіёнаў краіны. Удзел у нарадзе прымае і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Адно з важных пытанняў нарады тычылася падыходаў да атэстацыі за курс сярэдняй школы і паступлення ў ВНУ. З гэтай нагоды, як расказаў Прэзідэнт, было праведзена шмат сацыялагічных апытанняў сярод усіх удзельнікаў працэсу паступлення (абітурыентаў, бацькоў, педагогаў) на прадмет іх бачання таго, як арганізаваць навучанне ў сярэдняй і вышэйшай школе, паведамляе БелТА.