Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Верасень 2023 08:38

Адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі супрацоўніка ўніверсітэта

photo 5217479499443196579 y20 верасня 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.42.04 пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася абарона дысертацыі выкладчыка кафедры рускай філалогіі Рамана Жытко на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.01.08 - тэорыя літаратуры. Тэксталогія.

Тэма дысертацыі: «Мастацкае ўвасабленне метафізічнай рэфлексіі пра Нішто ў літаратуры мадэрнізму і постмадэрнізму». Навуковы кансультант: Таццяна Аўтуховіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай філалогіі ўніверсітэта.