Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 20 Верасень 2023 14:34

ГрДУ імя Янкі Купалы падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Універсітэтам педагагічных навук Энрыке Хасэ Вароны (Рэспубліка Куба)

photo 5210852931841150710 yПадпісанне адбылося ў рамках Беларуска-Кубінскай сустрэчы рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, у якой прыняла ўдзел рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Таксама Ірына Фёдараўна выступіла на пленарным пасяджэнні сустрэчы і асвятліла тэму развіцця прасторы міжкультурнага дыялогу як сацыяльнай місіі сучаснага ўніверсітэта.

Падпісаны дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва бакоў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, устанаўленне акадэмічных, навуковых і культурных сувязей, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

Дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве прадугледжвае развіццё і ўмацаванне навукова-даследчых і адукацыйных узаемаадносін паміж універсітэтамі-партнёрамі, а таксама сумесныя сустрэчы, канферэнцыі, кансультацыі, семінары, нарады.