Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Верасень 2023 14:16

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова. Камунікацыя. Культура»

photo 5197656464435562804 xКанферэнцыя пройдзе з 26 па 28 кастрычніка і будзе прысвечана абмеркаванню шырокага спектра пытанняў, звязаных з мовай, камунікацыяй і культурай у рамках фундаментальных, прыкладных і міждысцыплінарных даследаванняў.

Да ўдзелу запрашаюцца вучоныя, выкладчыкі ВНУ, аспіранты, магістранты, студэнты, навуковыя супрацоўнікі, работнікі адукацыі, спецыялісты.

Праблемным полем канферэнцыі выступяць наступныя тэмы: "Мова, літаратура, культура", "Экалогія мовы", "Кантактная варыянталогія моў", "Транслінгвальныя практыкі ў камунікацыі", "Міжкультурная і кроскультурная камунікацыя", "Двух- і шматмоўе ў сучасным грамадстве", "Лінгвістычныя меншасці і моўныя правы асобы", "Мовы ў адукацыі", "Мовы для спецыяльных мэтаў", "Даследаванні ў галіне перакладу і інавацыйныя перакладчыцкія практыкі".

У рамках канферэнцыі плануецца правядзенне IV Міжнароднага навукова-практычнага круглага стала "Вывучэнне кітайскай мовы і культуры як фактар устойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі".

Па выніках работы ўдзельнікаў плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у базу даных РІНЦ.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Адрас арганізацыйнага камітэта: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, кабінет 206; электронная пошта: conflcc-2023grsu@mail.ru.