Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Верасень 2023 18:09

З 1 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала прыёмная кампанія па наборы ў аспірантуру і дактарантуру

aspiranturaПрыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў 2023 годзе будзе ажыццяўляцца па 29 верасня 2023 года.

Атрымаць адукацыю пасля ВНУ ў аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, устаноўленымі загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, сёлета можна па наступных спецыяльнасцях: «Фізіка кандэнсаванага стану»; «Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм»; «Біяфізіка»; «Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)»; «Тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў»; «Айчынная гісторыя»; «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканоміка і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі)»; «Тэорыя літаратуры. Тэксталогія»; «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі»; «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры»; «Педагагічная псіхалогія»; «Сацыяльная філасофія»; «Руская мова»; «Грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права». Па ўказаных спецыяльнасцях ажыццяўляецца прыём у аспірантуру ГрДУ імя Янкі Купалы на платнай аснове ў дзённай і завочнай форме атрымання адукацыі, а таксама для навучання ў форме саіскальніцтва. Колькасць месц на платнай аснове абмяжоўваецца магчымасцю забеспячэння асоб, якія паступаюць у аспірантуру, навуковымі кіраўнікамі.

Прыём у дактарантуру ўніверсітэта ажыццяўляецца па спецыяльнасцях «Рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз» - у форме суіскальніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама «Оптыка» - на платнай аснове.

Па пытаннях паступлення звяртацца па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 401, тэл. 8 (0152) 73-19-27, e-mail:postgraduate@grsu.by.