Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Верасень 2023 10:26

Купалаўцы прынялі ўдзел у канферэнцыі «Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі»

1645У Лідскім замку адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі», прысвечаная 700-годдзю горада Ліда. Навуковае мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Лідскім гісторыка-мастацкім музеем.

Вялікую ўвагу ўдзельнікі канферэнцыі надалі пытанням гістарычнага мінулага Лідскага раёна. У сваіх дакладах навукоўцы расказалі аб культурных каштоўнасцях Лідчыны, археалагічных знаходках на Лідскай зямлі, перыядзе Вялікай Айчыннай вайны і аб тым, які след яна пакінула ў рэгіёне.

У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі факультэта гісторыіі, камунікацыі і турызма: дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны з дакладам «Дзейнасць структур Таварыства беларускай школы ў Лідскім павеце ў міжваенны перыяд» і старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў з дакладам «Вывяржэнне вулкана Лах (Германія) і яго ўплыў на засяленне Любчанскай нізіны ў фінальным палеаліце».

 

 

 

 

1646