Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Верасень 2023 09:43

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае далучыцца да Рэспубліканскага інтэлектуальна-спартыўнага турніру «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня»

IMG 6384 2Турнір пройдзе з 13 да 15 верасня.

Ужо на гэтым тыдні будзе дадзены старт штогадоваму інтэлектуальна-спартыўнаму турніру, які пройдзе напярэдадні Дня народнай еднасці ў сценах нашай alma mater.

Мэта правядзення турніру – фармаванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё інтэлектуальна-творчай культуры.

У рамках праграмы турніру адбудуцца інтэлектуальныя і спартовыя спаборніцтвы. У фармаце інтэлектуальных баталій пройдуць віктарыны "PRO.Беларусь", "Свая гульня", "Інтэлектуальны трыятлон", інтэрактыўныя гульні, конкурс дэбатаў. Будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, гульня ў "Гарадкі" і многае іншае.

Турнір арганізаваны Купалаўскім універсітэтам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі з удзелам зацікаўленых ВНУ краіны.

Каманды-ўдзельнікі турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі, каманда-пераможца і каманды-прызёры - дыпломамі і памятнымі прызамі ад арганізатараў.

З праграмай спаборніцтваў можна азнаёміцца  ТУТ. Сачыце за актуальнымі навінамі ў нашых сацыяльных сетках і будзьце ў курсе яркіх падзей!