Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Верасень 2023 14:37

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла акцыя "Мы - маладыя - надзея краіны!"

IMG 1771Мерапрыемства прымеркавана да святкавання Дня нараджэння ГА "БРСМ". Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыў дваццаць першыя ўгодкі з дня ўтварэння.

Тэматычнае мерапрыемства з нагоды Дня нараджэння прайшло ў Купалаўскім універсітэце. Актыў пярвічнай арганізацыі сумесна з упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю арганізаваў інтэрактыўную пляцоўку, на якой можна было праверыць свой спрыт, трапнасць і веданне геаграфічнай карты Рэспублікі Беларусь. Усе ахвочыя змаглі пакінуць яркія віншаванні з Днём нараджэння БРСМ на банеры. Удзел у мерапрыемстве прыняла і рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Ірына Фёдараўна пажадала саюзу моладзі працвітання, новых праектаў і яркіх перамог!

- Гэтая арганізацыя для маладых, творчых, ініцыятыўных рабят, яна дае прафесійны рост і цікавае творчае жыццё, якая не заканчваецца ў студэнцкія гады, а працягваецца і на працоўных месцах. Сіла - у маладых, - падкрэсліла рэктар.

Ірына Кітурка таксама падзялілася лайфхакамі студэнцкага жыцця і настроіла актыў на працу са студэнтамі ўніверсітэта: бачыць запыты, не чакаць, пакуль яны ператворацца ў праблемы.

Нагадаем, што 6 верасня 2002 года на 38-м з'ездзе ГА "БПСМ" і ГА "БСМ" было прынята рашэнне аб аб'яднанні шляхам зліцця дзвюх найбуйнейшых маладзёжных арганізацый Рэспублікі Беларусь у грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Гэты дзень і прынята лічыць Днём нараджэння БРСМ. У нашым універсітэце актыўна працуе першасная арганізацыя ГА "БРСМ". Звярнуцца з ініцыятывамі, праектамі і прапановамі можна на адрас: вул. Ажэшкі, 22, каб. 229, з 8.30 да 17.00. Стань ярчэйшым разам з намі!