Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Верасень 2023 10:55

Курсанты першакурснікі Купалаўскага ўніверсітэта прымуць прысягу на вернасць Радзіме

photo 5463055485931474446 yПачатак верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ўжо немагчыма ўявіць без урачыстай цырымоніі прыняцця прысягі курсантамі ваеннага факультэта. Прыгожая ўрачыстасць адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 9 верасня.

Традыцыйна цырымонія пройдзе на Кургане Славы, дзе збяруцца не толькі купалаўцы, але і ганаровыя госці, а таксама родныя і блізкія курсантаў. Прыняцце прысягі - заўсёды прыгожая і хвалюючая падзея! Запаветныя словы, несумненна, вымаўляюцца з трапятаннем у сэрцы.

У рамках цырымоніі традыцыйна адбудзецца відовішчны выступ роты ганаровай варты, які заўсёды эфектна глядзіцца!

ШТО? Цырымонія прыняцця прысягі.

ДЗЕ? Курган Славы.

КАЛІ? 9 верасня ў 10.00.