Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Люты 2016 11:22

Выкладчыкі педагагічнага факультэта правялі ў сярэдняй школе № 2 імя М.П. Масонава г. Свіслач семінар «Арганізацыя навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы з адоранымі навучэнцамі»

08У сярэдняй школе № 2 імя М.П. Масонава г. Свіслач 13 лютага 2016 года прайшоў семінар «Арганізацыя навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы з адоранымі навучэнцамі». Арганізатарамі сустрэчы выступілі выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Дэкан факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Якаўлеўна Кострыца, выступаючы перад настаўніцкай аўдыторыяй, адзначыла актуальнасць выбару тэм навуковых даследаванняў і прадставіла патрабаванні да афармлення конкурсных работ.

Аб асноўных напрамках даследчай дзейнасці вучняў па беларускай філалогіі распавяла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ганна Уладзіміраўна Крофт, па матэматыцы - старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Таццяна Міхайлаўна Гімпель. Спецыфіку медыка-біялагічных даследаванняў навучэнцаў акрэсліла загадчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Людміла Пятроўна Вільчынская.

У рамках семінара адбыліся практыка-арыентаваныя заняткі, на якіх выкладчыкі разам з настаўнікамі школы пазнаёміліся з напрамкамі работы з адоранымі навучэнцамі пры падрыхтоўцы да розных алімпіяд.

Педагогі-філолагі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Пятра Лявонавіча Навіцкага разгледзелі некаторыя аспекты разбору граматычных адзінак рускай і беларускай моў. На асаблівасцях падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і тыповых памылках навучэнцаў акцэнтавала ўвагу дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук Алена Мікалаеўна Лапкоўская. Вырашэнні складаных алімпіядных заданняў па рускай мове прадставіла загадчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук Ірына Мікалаеўна Кавінкіна. Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святлана Віктараўна Гадзаава на занятку з педагогамі пачатковых класаў распавяла пра рашэнне нестандартных задач па матэматыцы.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.