Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 23 Жнівень 2023 13:15

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта змагаецца за тытул «Міс Беларусь»

photo 2023 08 23 10 33 16Студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, удзельніца тэатра моды «Уні-Арт» Лізавета Марцінкевіч прымае ўдзел у фінале Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь».

Фінал конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» адбудзецца 8 верасня. Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца эстэтычнае, творчае і духоўнае выхаванне маладога пакалення, садзейнічанне гарманічнаму развіццю асобы, папулярызацыя беларускай моды, адбор прадстаўніц Рэспублікі Беларусь для іх падрыхтоўкі і ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.

Адзначым, што рост Лізаветы складае 176,5 см, вага – 57 кг, у яе блакітны колер вачэй і цёмна-русыя валасы.

Дзелімся з вамі выдатнымі фатаграфіямі нашай Прыгажуні і жадаем поспеху!