Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Жнівень 2023 11:25

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у турніры па кіберспорце «Маладзёжныя кіберспартыўныя гульні Садружнасці»

F6DCqgmh ZsАрганізатарам мерапрыемства выступае базавая арганізацыя дзяржаў–удзельніц СНД па працы з моладдзю пры падтрымцы Савета па справах моладзі дзяржаў – удзельніц СНД.

«Warface» - дынамічная кампутарная гульня, якая атрымала сваю папулярнасць па ўсім свеце за кошт рэалістычнай графікі, займальных бітваў і місій, якія дазваляюць выпрабаваць сябе ў розных па ўзроўні складанасці рэжымах.

Прыняць удзел у турніры могуць каманды, у складзе якіх павінна быць 5 маладых людзей з дзяржаў – удзельніц СНД ва ўзросце 18-25 гадоў уключна.

Каманды, якія перамаглі ў онлайн турнірах, будуць запрошаны ў Маскву для вочнага спаборніцтва.

Удзел у моладзевых кіберспартыўных Гульнях Садружнасці бясплатны. Выдаткі для ўдзелу ў вочным турніры (харчаванне, пражыванне, пералёт) для каманд з СНД – за кошт арганізатараў.

Рэгістрацыя каманд ажыццяўляецца па спасылцы.

Азнаёміцца з Палажэннем і рэгламентам гульняў можна тут.Падрабязную інфармацыю ўдакладняйце ў Кіберспартыўным цэнтры РТВ МІРЭА, электронная пошта: ilnickij@mirea.ru або па тэлефоне +7499600-80-80 (доб.21070).