Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Жнівень 2023 12:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі і краін СНД»

гоцтикМерапрыемства адбудзецца 20 верасня 2023 года.

Кафедра турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялы Беларусі і краін СНД».

У праграме канферэнцыі прадугледжана работа па напрамках:

  1. Беларусь у міжнароднай турыстычнай прасторы: вопыт і перспектывы.
  2. Рэсурсы ў сферы турызму і сучасныя тэндэнцыі развіцця турыстычнай індустрыі Беларусі і краін СНД.
  3. Сучасны стан, выклікі і напрамкі развіцця відаў турызму ў Беларусі і краінах СНД.
  4. Прымяненне інавацый у сферы турызму: ўкараненне новых тэхналогій і дасягненняў.
  5. Сучасныя тэндэнцыі і перспектывы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы турызму і Гасціннасці.
  6. Маладыя навукоўцы пра асаблівасці і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі і краін СНД (Студэнцкая секцыя).

Рабочыя мовы канферэнцыі-руская, беларуская, англійская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 жніўня запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы: або даслаць электронную заяўку на адрас: tour_culture@grsu.by.

Варта адзначыць, што да электроннай заяўкі прымацоўваецца тэкст публікацыі ўдзельніка. Пасля пацверджання прыняцця заяўкі трэба да З0 жніўня правесці аплату арганізацыйнага ўзносу і выслаць пацвярджэнне аплаты на адрас: tour_culture@grsu.by.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, дыстанцыйная, завочная.

Пленарнае і секцыйныя пасяджэнні адбудуцца 20 верасня. Спасылкі на падключэнне з'явяцца на сайце https://fh.grsu.by/ і будуць адпраўленыя на паштовы адрас напярэдадні канферэнцыі.

Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў, які пройдзе ст.Электронная версія зборніка будзе размешчана ў РИНЦ, на сайце навуковай бібліятэкі МДУ імя Янкі Купалы, на сайце факультэта гісторыі, камунікацый і турызму.

З патрабаваннямі да афармлення артыкула, спосабамі аплаты і іншымі падрабязнасцямі азнаёміцца можна  ТУТ.

Кантактныя тэлефоны:

+З75 152 62 68 02 − кафедра турызму і культурнай спадчыны;

+ 375 29 581 40 68 − загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Андрэй Гецэвіч.

Чакаем вашых заявак і спадзяемся на працяглае і плённае супрацоўніцтва!