Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Жнівень 2023 10:26

Купалаўцы прынялі ўдзел у Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе ў Мінску

w9jdyamz4qg5q9g1cfq17l387d5neink18 жніўня ў Мінску праходзіў міжнародны антыфашысцкі кангрэс. У рэжыме анлайн да мерапрыемства падключылася моладзь Гродзеншчыны, у ліку якой курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

ІІ Міжнародны антыфашысцкі кангрэс, сабраны па ініцыятыве Міністэрства абароны, стартаваў у Мінску 17 жніўня. Яго асноўная мэта - папярэдзіць свет аб рэальнай пагрозе неафашызму і захаваць гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у кангрэсе прынялі прадстаўнікі ваенных ведамстваў, дыпламатычнага корпуса, навуковай і экспертнай супольнасці, грамадскія дзеячы, журналісты, навучэнка моладзь з больш як 30 краін.

Другі дзень кангрэса пачаўся з тэматычнага пленарнага пасяджэння ў Цэнтральным доме афіцэраў. Удзел у ім прынялі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, намеснік міністра абароны РФ - начальнік Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення ВС РФ Віктар Гарамыкін.

На абмеркаванне былі вынесены самыя надзённыя пытанні. Яны датычыліся супрацьдзеяння распаўсюджванню фашысцкай ідэалогіі, недапушчэння скажэння гісторыі і захавання гістарычнай памяці.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пленарнага пасяджэння ўдзялілі ролі і месцу дзяржавы, грамадскасці, прадстаўнікоў навукі і рэлігійных аб'яднанняў у барацьбе з неанацызмам.

Барацьба з фашызмам і неанацызмам знаходзіцца ў прыярытэце дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Улічваючы наяўную геапалітычную сітуацыю, асабліва актуальнай сёння становіцца абарона гістарычнай памяці, якую краіны Захаду ўпарта імкнуцца перапісаць. Каб супрацьдзейнічаць гэтаму, упэўнены ўдзельнікі кангрэса, усім краінам і народам неабходна аб'яднацца ў барацьбе з гэтай небяспекай. Шмат увагі пры гэтым важна надаваць пытанням патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Працягнулася мерапрыемства секцыйным паседжаннем. Па выніках кангрэса ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю.