Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Жнівень 2023 10:25

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у абласным літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча

000027 1639023307 473861 bigАрганізатарам конкурсу з’яўляецца Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Галоўныя мэты правядзення конкурсу – папулярызацыя дзейнасці пісьменнікаў Гродзенскай вобласці, стымуляванне стварэння высокамастацкіх літаратурных твораў, выяўленне таленавітых аўтараў і новых імёнаў у літаратуры, павышэнне статусу пісьменніка ў грамадстве.

Конкурс праводзіцца адзін раз у два гады па наступных намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Дзіцячая літаратура», «Публіцыстыка і краязнаўства», «Літаратуразнаўства і крытыка», «Драматургія», «Адкрыццё года».

На конкурс дапускаюцца неапублікаваныя раней літаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 лютага 2024 года прадставіць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама заяўку на ўдзел у абласным літаратурным конкурсе імя М.Багдановіча па форме згодна з дадаткам.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца ва ўрачыстай абстаноўцы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.