Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Жнівень 2023 14:27

Дзённік валанцёра: сёння ў Гродне стартуюць спаборніцтвы па хакеі на траве 5×5

IMG 8740e218519a8e179e741d8da83e6108 VКупалаўцы адкрываюць новыя магчымасці і актыўна працуюць на II гульнях краін СНД.

Гульні краін СНД у Беларусі праходзяць з 4 па 14 жніўня па 20 відах спорту ў 11 гарадах краіны. Нашы валанцёры ўжо годна паказалі сябе падчас арганізацыі спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы і зараз рыхтуюцца замацаваць годны вынік у спаборніцтвах па хакеі на траве 5×5, якія стартуюць сёння, 11 жніўня.

Асноўнымі задачамі для валанцёрскага руху ў рамках гульняў сталі дапамога ў правядзенні спаборніцтваў па розных відах спорту, ажыццяўленне допінг-кантролю, забеспячэнне дапамогі спартсменам у арыентаванні на аб'ектах, а таксама ўзаемадзеянне з гледачамі, запрошанымі гасцямі і прэсай.

Сваімі эмоцыямі ад вопыту работы падчас II гульняў краін СНД падзялілася студэнтка юрыдычнага факультэта Анастасія Равуцкая. Дзяўчына распавяла, што працуе з замежнымі дэлегацыямі, а падчас спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы яна суправаджала каманду з Узбекістана.

— Спартоўцы, якія былі ў складзе дэлегацыі Узбекістана цяпер з'язджаюць з Беларусі са станоўчымі і яркімі ўражаннямі. Наперадзе нас чакае Хакей на траве, дзе суправаджаць я буду каманду Арменіі. Мы настроены на плённую працу і выдатны вынік, - падзялілася Анастасія.

Сваёй матывацыяй на час правядзення Гульняў зараджае Арцём Сакаленка, студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Мая матывацыя заключаецца ў тым, каб завесці новыя знаёмствы, а таксама мая задача садзейнічаць таму, каб гульні сталі незабыўнымі для нашых гасцей. . Я паспеў завесці новыя знаёмствы з многімі цікавымі людзьмі, валанцёрства на такім міжнародным мерапрыемстве перасягнула ўсе мае чаканні. Я вельмі рады і ганаруся, што з'яўляюся часткай такой выдатнай каманды, — з натхненнем распавёў Арцём.

Ганарымся нашымі валанцёрамі і жадаем ім ярка завяршыць спаборніцкія дні!