Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 11 Жнівень 2023 13:13

Праца Летняй школы беларускай мовы і культуры працягваецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 5380030396550467224 yУ Купалаўскім універсітэце замежныя слухачы з захапленнем наведваюць заняткі ў Летняй школе беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».

10 жніўня старшы выкладчык, магістр педагагічных навук Святлана Грынько правяла цікавыя заняткі па тэме «Музей асобы па-беларуску».

Таксама для ўдзельнікаў школы «Пад светлым іменем Купалы» быў арганізаваны майстар-клас па беларускай кухні з дэгустацыяй. Кулінарны майстар-клас − гэта выдатная магчымасць, якая садзейнічае паглыбленаму вывучэнню нацыянальных асаблівасцей. Гастранамічныя майстар-класы дапамагаюць навучыцца гатаваць разнастайныя стравы альбо удасканаліць навык, атрымаць каштоўны вопыт, развіць творчыя здольнасці і праявіць фантазію, а таксама пазнаёміцца з культурай беларускай кухні.

Кожнаму ўдзельніку быў прадастаўлены набор неабходных прадуктаў і посуду. Задача вучня − уважліва сачыць і паўтараць кожнае дзеянне за шэфам. Атрымаўся цэлы кулінарны квэст з цікавымі заданнямі і наступнай дэгустацыяй.

Ужо 16 жніўня Летняя школа беларускай мовы і культуры ўручыць сертыфікаты навучэнцам аб заканчэнні дадзенага адукацыйнага праекта. Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта