Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Жнівень 2023 18:50

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў платнай формы навучання

IMG 0342Пасяджэнне прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай формаў атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове прайшло 10 жніўня.

Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць навучацца на платнай аснове, сталі 1147 чалавек, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін – 782, на завочнай форме ў поўны тэрмін – 138 і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін – 227. Пры гэтым 44 чалавекі залічаны ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта звыш лічбаў прыёму. 30 абітурыентаў залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі.

Асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, традыцыйна карысталіся група спецыяльнасцяў «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «Графічны дызайн і мультимедиадизайн», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «Транспартная лагістыка» дзённай формы навучання, спецыяльнасць «Мастацкая адукацыя» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання, спецыяльнасць «Правазнаўства» завочнай формы з поўным тэрмінам навучання.

Найвышэйшыя прахадныя балы сфарміраваліся на спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая) (на базе нямецкага)» (295) і «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» (294) дзённай формы навучання; «Правазнаўства» (209) завочнай формы з поўным тэрмінам навучання і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» (198) завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.

З вынікамі залічэння кожны абітурыент можа азнаёміццау сваім Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.grsu.by.