Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Жнівень 2023 12:00

ГрДУ імя Янкі Купалы сёння завяршае прыём дакументаў на платную форму атрымання адукацыі

IMG 3133Прыём дакументаў у Купалаўскі ўніверсітэт ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове, працягнецца да 18.00 9 жніўня па адрасе: вул.Леніна, 32.

У 2023 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляецца набор па 53 спецыяльнасцях. План набору складае 2358 месцы, з іх 1166 – на бюджэтную форму, і 1192 – на платнай аснове.

Стань часткай Купалаўскай сям'і-паспей падаць дакументы сёння!