Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Жнівень 2023 13:31

Стань часткай Купалаўскай сям'і – паспей падаць дакументы да 9 жніўня

IMG 2992Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове, працягваецца па 9 жніўня. Дакументы ў прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы абітурыенты могуць падаць з 9.00 да 18.00 (без абеду) па адрасе: вул.Леніна, 32.

Адзначым, што ў 2023 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляецца набор па 53 спецыяльнасцях. План набору складае 2358 месцы, з іх 1166 – на бюджэтную форму, і 1192 – на платнай аснове.

Атрыманне адукацыі ў Купалаўскім універсітэце дазваляе набыць неабходныя веды і навыкі для працы ў абранай сферы. Універсітэцкія праграмы ахопліваюць шырокі спектр дысцыплін, што дае магчымасць студэнтам развіваць свае асабістыя якасці, такія як крытычнае мысленне, камунікабельнасць, упэўненасць, самастойнасць, адказнасць і мабільнасць. Вышэйшая адукацыя з'яўляецца перавагай пры пошуку працы і можа павысіць шанцы на кар'ерны рост і павышэнне заработнай платы, што з'яўляецца ключом да стабільнага фінансаваму становішчу. Універсітэт мае мноства даследчых лабараторый і цэнтраў, дзе студэнты з першага курса займаюцца навуковай працай і інавацыйнымі распрацоўкамі.

ГрДУ імя Янкі Купалы-універсітэт вашых магчымасцяў, дзе студэнт падчас навучання пазнаёміцца з рознымі людзьмі, што можа прывесці да стварэння каштоўных сувязяў і кантактаў для будучай кар'еры.

Універсітэт прапануе практыка-арыентаванае навучанне. Актыўнае супрацоўніцтва з вядучымі кампаніямі і арганізацыямі накіравана на тое, каб даць студэнтам магчымасць праходзіць практыку і стажыроўкі.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500