Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Жнівень 2023 11:56

Дзённік валанцёра: адкрыццё II гульняў краін СНД

photo 5370879766862875762 yВаланцёры-купалаўцы прыступілі да працы на аб'ектах спартыўных спаборніцтваў.

Урачыстае адкрыццё Гульняў, канцэртныя выступленні, талісман Рысік і жыццярадасныя валанцёры далі ўпэўнены старт зоне гасціннасці ў Гродне!

Вызначыць нашых валанцёраў можна па яркай форме. Яна адразу прыцягвае ўвагу і настройвае на спартыўны лад. Валанцёры гульняў працуюць у дзве змены, так як дапамога патрабуецца пастаянна. Добраахвотнікі суправаджаюць каманды, дапамагаюць заўзятарам зарыентавацца ў Лядовым палацы, працуюць у зоне спартыўных спаборніцтваў і ствараюць цёплую, сардэчную атмасферу.

Ганарымся нашымі валанцёрамі і жадаем ім атрымаць увесь спектр яркіх эмоцый ад працы на спартыўных спаборніцтвах! А спартсменам моцных і выступленняў і перамог!