Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Жнівень 2023 09:03

Залічэнне па выніках уступных выпрабаванняў і сертыфікатах ЦЭ (ЦТ) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 6355Пасяджэнне прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшло 4 жніўня

4 жніўня ў Купалаўскім універсітэце адбылося залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту па сертыфікатах ЦЭ (ЦТ) і выніках уступных выпрабаванняў.

Унутраныя ўступныя іспыты абітурыенты здавалі, паступаючы на 10 спецыяльнасцяў дзённай формы, 1 спецыяльнасць завочнай поўнай формы і 11 спецыяльнасцяў завочнай скарочанай формы атрымання вышэйшай адукацыі. 691 абітурыент быў дапушчаны да ўступных іспытаў.

Па выніках залічэння, які прайшоў 4 жніўня, па выніках уступных выпрабаванняў і сертыфікатаў ЦЭ (ЦТ) студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі 311 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання адукацыі залічана 114 чалавек, на завочную – 197 чалавек.

С результатами вступительных испытаний и итогами зачисления каждый абитуриент может ознакомиться ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента.

Звяртаем увагу абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе ў іншыя ўніверсітэты, але здавалі і паспяхова вытрымалі ўступныя іспыты, на магчымасць падаць дакументы на платную форму атрымання адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях з адпаведнымі ўступнымі выпрабаваннямі. Пры гэтым неабходна прад'явіць даведку аб выніках уступных выпрабаванняў, якую можна атрымаць ва ўніверсітэце, у якім абітурыент праходзіў выпрабаванні.

Нагадваем, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове. Па 9 жніўня ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта.