Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Жнівень 2023 08:41

Сёння завяршаецца прыём дакументаў на дзённую форму навучання на аснове агульнай базавай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў ССНУ Беларусі

изображение viber 2023 07 20 17 20 05 245Сёлета каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляюць набор на 25 спецыяльнасцяў дзённай формы навучання на аснове базавай адукацыі.

У Гуманітарным каледжы сёлета абітурыентаў чакаюць на 5 такіх спецыяльнасцяў (270 бюджэтных месцаў), на якія пададзена 366 заяў. Ваўкавыскі каледж запрашае на 7 такіх спецыяльнасцей (175 бюджэтных месцаў), на якія пададзены 183 заявы. Лідскі каледж адчыняе свае дзверы для абітурыентаў на 8 спецыяльнасцяў (300 бюджэтных месцаў) дзённай формы навучання на базе 9-ці класаў, на якія пададзены 353 заявы. У Тэхналагічным каледжы на 9 спецыяльнасцей (225 бюджэтных месцаў) пададзена 263 заявы.

Асаблівай папулярнасцю сёлета ў абітурыентаў карыстаюцца наступныя спецыяльнасці: «Тэсціраванне праграмнага забеспячэння» (конкурс 1,56), «Арганізацыя турыстычных паслуг» (конкурс 1,36), «Дызайн (графічны)» (конкурс 1,96 у Лідскім каледжы і 2,6 у гуманітарным каледжы), «Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў» (конкурс 1,4).

З заўтрашняга дня абітурыенты спецыяльнасцяў «Дызайн (графічны)», «Музычная адукацыя» і «Навучанне фізічнай культуры» будуць здаваць уступныя іспыты.

Жадаем абітурыентам поспехаў на ўступных іспытах!