Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Жнівень 2023 16:53

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта сустрэлася з валанцёрамі II гульняў краін СНД

IMG 8396Напярэдадні спартыўнай урачыстасці ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла Матывацыйная сустрэча рэктара Ірыны Кітуркі з «яркімі» валанцёрамі II гульняў краін СНД. У ходзе дыялогу з хлопцамі Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што праца валанцёрам дае бясцэнны вопыт узаемадзеяння з людзьмі і рознымі структурамі.

– Прыняць II Гульні краін СНД сёлета было даверана Рэспубліцы Беларусь. Таму вы, валанцёры прадстаўляеце не толькі ўніверсітэт, але і ўсю краіну. Гэта вялікі давер-быць у цэнтры спартыўных падзей такога ўзроўню, і мы ў вас верым, – звярнулася да валанцёраў рэктар.

Важна зрабіць знаходжанне замежных дэлегацый у нашай краіне максімальна камфортным, каб спартсмены адчувалі сябе тут як дома, і прадэманстраваць гасціннасць Беларусі.

Менавіта ад нашых добраахвотнікаў залежыць настрой каманд, іх гатоўнасць і сабранасць. Варта адзначыць, што ўжо з учорашняга дня валанцёры прыступілі да сваёй працы-суправаджэння дэлегацый. Хлопцы сустрэлі каманду Узбекістана ў Мінску і суправадзілі да месца знаходжання ў Гродне.

У канцы атмасфернай сустрэчы Ірына Фёдараўна паднесла валанцёрам салодкі падарунак і пажадала плённай працы. Прыемным бонусам сталі яркія фатаграфіі з рэктарам на памяць.