Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Жнівень 2023 14:52

Байцы студэнцкага атрада Купалаўскага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі працоўнага праекта «Адзін дзень у атрадзе».

photo 5352757667753477962 yСтарт праекту далі на абласной маладзёжнай будоўлі ў Гродне.

Удзел у праекце, прымеркаваным да 60-годдзя беларускіх студэнцкіх атрадаў, у абласным цэнтры прыняў намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Разам са студэнцкім будаўнічым атрадам Купалаўскага ўніверсітэта і прадстаўнікамі маладзёжнай арганізацыі ГА «БРСМ» Гродзенскай вобласці Аляксандр Уладзіміравіч папрацаваў на абласной маладзёжнай будоўлі, дзе займаўся кладкай драўлянай падлогі ў бібліятэцы.

Найбольшая актыўнасць удзельнікаў студатрадаў у горадзе назіраецца ў маладым мікрараёне Грандзічы - на будаўніцтве дзіцячага садка на 335 месцаў і школы.

Такая сумесная праца Аляксандра Кадлубая і моладзі дала магчымасць абмеркаваць розныя пытанні, у тым ліку і пагаварыць аб развіцці студатрадаўскага руху ў Беларусі.

Дадзены праект дазваляе ўспомніць будні ў студэнцкім атрадзе, а тым, хто не быў яго ўдзельнікам, – адчуць, наколькі важныя такія працоўныя будні для моладзі.