Дэкан факультэта фізічнай культуры Віталь Храмаў у нашым відэа расказвае пра тое, як праходзіць навучанне на факультэце. Тут рыхтуюць спецыялістаў па самых розных спартыўных напрамках і ўмела спалучаюць трэніроўкі цела і розуму. Калі жадаеце стаць часткай дружнай спартовай супольнасці купалаўцаў і атрымаць высакакласную адукацыю, вам менавіта сюды. Усе падрабязнасці ў роліку.