Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 25 Ліпень 2023 14:22

З заўтрашняга дня, 26 ліпеня, у Купалаўскім універсітэце пачынаюцца ўступныя іспыты (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

photo 5330187249540778046 yВыпрабаванні пройдуць па 22 спецыяльнасцях: па 10 спецыяльнасцях дзённай формы навучання, па адной спецыяльнасці завочнай поўнай формы, а таксама па 15 спецыяльнасцях завочнай скарочанай формы атрымання вышэйшай адукацыі абітурыенты будуць здаваць Унутраныя экзамены.

Нагадаем, што пры наяўнасці ўважлівай прычыны абітурыент можа здаць уступныя іспыты ў іншы дзень. Для гэтага неабходна звярнуцца да старшыні прыёмнай камісіі з адпаведнай заявай і указаннем прычыны, але ў любым выпадку экзамен павінен быць пройдзены да 2 жніўня ўключна.

Вынікі вусных экзаменаў абвяшчаюцца адразу, а пісьмовых – размяшчаюцца на наступны дзень у асабістых лічбавых кабінетах абітурыентаў.

З Парадкам правядзення выпрабаванняў можна азнаёміцца ў асабістым Лічбавым кабінеце абітурыента пасля падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта. На ўступным выпрабаванні пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу. Таксама арганізавана Дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку відэа кансультацыя аб парадку правядзення ўступных іспытаў на сайце www.abit.by.