Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Ліпень 2023 10:29

Вынікі шостага дня прыёмнай кампаніі падведзены ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 5105Да канца шостага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 1984 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1481; на завочную і завочную скарочаную - 492, звыш плана прыёму - 11.

На дадзены момант найбольшы конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання сфарміраваўся на наступныя спецыяльнасці: «Графічны дызайн і мультымедыядызайн» факультэта мастацтваў і дызайну, «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і на групу спецыяльнасцей «Міжнароднае права; Правазнаўства; Эканамічнае права» юрыдычнага факультэта.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых шасці дзён уступнай кампаніі, 237 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 22 паступаюць па-за конкурсам; 412 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй.

Прыём дакументаў у абітурыентаў, якія выказалі жаданне навучацца за кошт сродкаў бюджэту, завершыцца 25 ліпеня. Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 26 ліпеня па 2 жніўня, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго лічбавым кабінеце.

У ГрДУ імя Янкі Купалы актыўна вядзецца набор на новую ў 2023 годзе спецыяльнасць «Архітэктура» інжынерна-будаўнічага факультэта. Традыцыйна ў абітурыентаў карыстаюцца попытам спецыяльнасці эканамічнага і IT-профілю.

Арганізавана Дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, кантакты факультэтаў для кансультавання даступныя ў Лічбавым кабінеце абітурыента.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32 (ваенны факультэт - Ажэшка, 22); а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 50000