Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Ліпень 2023 08:34

Як праходзіць прыёмная кампанія ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы?

IMG 4438Сёння пачаўся прыём дакументаў у каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – Гуманітарным каледжы, Ваўкавыскім каледжы, Лідскім каледжы і Тэхналагічным каледжы.

З 20 ліпеня па 3 жніўня неабходна падаць дакументы абітурыентам, якія плануюць паступаць пасля 9-га класа ў ССНУ на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі за кошт бюджэту, платную форму і тых, хто будзе здаваць уступныя іспыты. Выпускнікам 11-х класаў або ўстаноў прафтэхадукацыі, якія паступаюць на вочную (дзённую, вячэрнюю), дыстанцыйную або завочную формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, неабходна прадаставіць дакументы з 20 ліпеня па 12 жніўня.