Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Ліпень 2023 08:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі чацвёртага дня прыёмнай кампаніі-2023

IMG 3081Да канца чацвёртага дня працы прыёмнай кампаніі-2023 дакументы падалі 1477 абітурыентаў.

На дзённую форму навучання прэтэндуюць 1105 абітурыентаў; на завочную і завочную скарочаную – 364 абітурыенты.

У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 534 заявы. Лідзіруючыя пазіцыі займаюць Брэсцкая вобласць (268) і Мінская вобласць (105).

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых чатырох дзён уступнай кампаніі, 200 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 19 паступаюць па-за конкурсам.

3 абітурыенты з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 299 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй.

Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працягнецца да 25 ліпеня ўключна (да 27 ліпеня – на ваенны факультэт). Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 26 ліпеня па 2 жніўня. Інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго лічбавым кабінеце.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500