Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Ліпень 2023 08:55

У Купалаўскім універсітэце ўшаноўвалі 1000 абітурыента!

IMG 3450Тысячным абітурыентам Купалаўскага ўніверсітэта стала выпускніца Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Сергіт. Дзяўчына прыйшла падаваць дакументы ў трэці дзень прыёмнай кампаніі на педагагічны факультэт.

Дар'я скончыла навучанне па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" і за гады навучання ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы дзяўчына зразумела, што педагогіка - гэта сфера, у якой яна хоча развівацца. Для паступлення абітурыентка разглядала розныя варыянты, але сэрца выбрала Купалаўскі ўніверсітэт.

- Стаць 1000-м абітурыентам вельмі прыемна і хвалююча! Я часта бачыла навіны, у якіх расказвалі пра першых, пяцісотых, тысячных абітурыентаў. І думала, што гэта вельмі здорава! І вось сёння гэты поспех прыйшоў да мяне, - падзялілася Дар'я.

Павіншаваць 1000-га абітурыента прышылі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і старшыня абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў, старшыня камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка.

- Шчыра жадаю вам, абітурыенты, рэалізаваць сябе ў прафесіі, якую вы выбралі! Як старшыня абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў з упэўненасцю магу сказаць, што ўсім абітурыентам былі дадзены роўныя ўмовы з захаваннем усіх неабходных мер. Але і вам, у сваю чаргу, таксама трэба прыкладаць намаганні. Будзьце дапытлівымі і мэтанакіраванымі, адважвайцеся і сумленна працуеце, - звярнуўся Анатоль Дарожка да абітурыентаў.

Прыёмная кампанія працягваецца. За ўсімі падрабязнасцямі сачыце не толькі на сайце, але і ў нашых сацсетках. Дарэчы, Анатоль Дарожка запісаў для абітурыентаў відэазварот, яго можна паглядзець ТУТ.