Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Ліпень 2023 11:32

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да святкавання Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

З 14 па 16 ліпеня ў абласным цэнтры пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу гэтых дзён пройдзе шэраг падзей, прымеркаваных да знакавай даты.

У рамках урачыстасці будзе адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная вядомаму беларускаму дзеячу Леаніду Герасімавічу Кляцкову. Мерапрыемства адбудзецца 14 ліпеня каля цэнтра рамёстваў "Спадчына", а 15 ліпеня адбудуцца святочныя канцэрты.

У асноўны дзень святкавання, 16 ліпеня, у 9.30 пачнецца ўрачысты мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. Для жыхароў і гасцей горада ў гэты дзень таксама выступяць творчыя калектывы, будзе працаваць выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці і мастакоў. Акрамя таго, адбудзецца велапрабег з цэнтра Гродна да Кургана Славы, падаць заяўку на ўдзел у велапрабегу можна і праз прафсаюзныя камітэты на працоўных месцах.

 

 

ua92ma1oocjqxoiq519fhk20wlq1fskl