Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Люты 2016 11:36

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі здзейснілі экскурсію па гістарычных мясцінах Беларусі

13178 5Каманда факультэта біялогіі і экалогіі, якая перамагла ў мінулым годзе ў намінацыі «Прарыў XX-годдзя» на конкурсе мастацкай самадзейнасці першакурснікаў «Alma-mater - любоў з першага курсу», у якасці падарунка атрымала сертыфікат на турыстычную паездку ад суарганізатараў конкурсу - прафкама студэнтаў і ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы. Нядаўна студэнты скарысталіся магчымасцю і наведалі замкі Беларусі.

У ходзе паездкі студэнты пабывалі ў Навагрудку - першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення як горада, так і княства. Затым студэнты наведалі самы знакаміты замкавы комплекс на тэрыторыі нашай краіны - у Мірскі замак і завяршылі сваю паездку, пабываўшы ў палацава-замкавым комплексе Нясвіжскага замка, дзе размешчаны экспазіцыі карцін і прадстаўлены багатыя інтэр'еры пакояў кіраўнікоў Рэчы Паспалітай.

Аглядная экскурсія пакінула масу станоўчых уражанняў у студэнтаў і ўмацавала пачуццё гонару за гісторыю сваёй Радзімы.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.