Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Чэрвень 2023 16:25

Купалаўцы прынялі ўдзел у экспедыцыі на балота Падвялікі Мох

ris 2023 406Супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі пабывалі ў экспедыцыі на верхавое балота "Падвялікі Мох" (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Удзельнікамі навуковай падзеі сталі загадчык кафедры батанікі Алег Созінаў, а таксама выкладчыкі Анастасія Саковіч і Ганна Садкоўская.

У ходзе экспедыцыі вучоныя выканалі фларыстычную інвентарызацыю і гербарызацыю відаў раслін і імхоў. Вывучылі купінава-мачажынныя комплексы балота і хвойнікі сфагнавыя. Ажыццявілі інвентарызацыю і пошук ахоўных відаў раслін.

Верхавое балота небагата на віды з-за экстрэмальных умоў месцапражывання, але яно вельмі маляўніча і маштабна. Таксама была праведзена работа з дакументацыяй, якая датычыцца верхавога балота, у Ганцавіцкім райвыканкаме, лясгасе, райінспекцыі і БТПР. Па выніках працы да восені будзе створаны план кіравання балотам Падвялікі Мох.