Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Люты 2016 13:54

Дэлегацыя Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з рабочым візітам наведала ГрДУ імя Янкі Купалы

13159 2Супрацоўнікі адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання, студэнцкага гарадка і спартыўнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года сустрэліся з калегамі з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вітаючы гасцей у сценах купалаўскага ўніверсітэта, прарэктар па вучэбнай рабоце, в.а. першага прарэктара Генадзій Аляксеевіч Гачко і прарэктар Мікалай Іванавіч Войтка адзначылі, што ГрДУ імя Янкі Купалы з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь звязвае даўняе плённае супрацоўніцтва.

У сваю чаргу прарэктар па агульных пытаннях Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Максім Навумавіч Борд падзякаваў кіраўніцтву нашай ВНУ за магчымасць наведаць купалаўскі ўніверсітэт і адзначыў, што ГрДУ імя Янкі Купалы - гэта адзін з вядучых рэгіянальных ВНУ, які ідзе ў нагу з часам у адукацыйнай, навуковай, выхаваўчай і эканамічнай сферах.

У рамках візіту мінская дэлегацыя пазнаёмілася з вопытам ГрДУ імя Янкі Купалы ў сферы адміністрацыйнага гаспадарання, наведаўшы выдавецкі цэнтр інтэрната і спартыўныя аб'екты, якія належаць універсітэту, студэнцкі медыяцэнтр, адукацыйны медыякомплекс, музей гісторыі і іншыя структурныя падраздзяленні.