Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Люты 2016 11:45

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму сталі стыпендыятамі розных рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх фондаў

13145 2Купалаўцы атрымалі ўзнагароды за паспяховую падтрымку іміджу факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы на высокім узроўні.

Так, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» Алеся Прытуленец атрымала стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Студэнтцы 2 курса спецыяльнасці «Сацыялогія» Ілоне Недзялеўскай прызначана імянная стыпендыя імя Петруся Броўкі.

Студэнт 4 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» Канстанцін Каратышэўскі атрымаў імянную стыпендыю імя Івана Шамякіна.

Студэнтцы 5 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Алене Юшкевіч прызначана стыпендыя Савета ўніверсітэта.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.