Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Май 2023 16:49

Купалаўцы сталі пераможцамі Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі

photo 2023 05 25 11 21 45Каманда Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы стала пераможцам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі сярод жаночых каманд, фінальны этап якой завяршыўся ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БелТА.

У вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул баскетбалісткі ГрДУ імя Янкі Купалы выйгралі ў спартсменак БДУФК з лікам 77: 60. У складзе чэмпіёнак самай выніковай стала Кацярына Новік, якая набрала 19 ачкоў, у сярэбраных прызёраў 12 балаў у актыве Аляксандры Чыжэўскай. Бронзавыя ўзнагароды заваявалі прадстаўніцы БДУ, якія ўзялі верх над саперніцамі з БНТУ з вынікам 73:51. Найлепшым гульцом MVP стала Яўгенія Бярнацкая,

прызам бас «за лепшую тэхніку» ўзнагароджана стала Кацярына Новік.

У складах каманд гуляла нямала баскетбалістак, якія выступаюць у зборных Беларусі па класічным баскетболе і баскетболе 3х3.

Спаборніцтвы беларускіх студэнцкіх дружын пачаліся ў лістападзе 2022 года. У жаночым турніры выступалі 25 калектываў, падзеленых на тры дывізіёны. У мужчын на старт выйшлі 34 дружыны, якія былі разбітыя на чатыры дывізіёны. Фінальны этап мужчынскіх спаборніцтваў пройдзе 6-7 чэрвеня ў Мінску.